Пятница, 2024-04-26
Сайт города Клецка
Меню сайта
Объявления
[2013-04-15][Объявления]
Клецкий Сайт! (2)
Опрос

Какое у Вас отношение к милиции в городе Клецке?
Всего ответов: 98

Случайное фото
Новые пользователи
  • KamstriLot
  • Angelosono
  • Uohzebut

  • Статистика
    Главная » 2010 » Август » 14 » Конкурс малюнкаў для дзяцей!
    3:35 PM
    Конкурс малюнкаў для дзяцей!
    Умовы конкурса “Адгадай загадку – намалюй адгадку”.
    Конкурс праходзіць у чатыры туры. Кожны тур доўжыцца чатыры тыдні з моманту абвяшчэння задання. Заданне складаецца з трох вершаваных загадак, адказ – малюнак адпаведнай істоты (жывёлы, птушкі, паўзуна) з подпісам: хто намаляваны, аўтар малюнка. Адказы дасылаюцца поштай ці электроннай поштай. Удзельнікам неабходна паведаміць пра сябе: імя, прозвішча, адрас (для дастаўкі прызоў і падарункаў) і кантактны тэлефон (адрас электроннай пошты), школу і клас (садок). Пажадана прыслаць кароткі расповед пра сябе і свае захапленні. Асабістыя дадзеныя публікавацца не будуць (апроч выпадкаў, калі дазваляюць бацькі аўтара).
    Конкурс з’яўляецца некамерцыйнай прыватнай ініцыятывай дзеля пашырэня ўжывання беларускай мовы дзецьмі і іх бацькамі, развіцця творчага патэнцыялу дзяцей.
    Па заканчэнні тэрміну адразу ж абвяшчаюцца заданні наступнага тура. Праз 2 тыдні па заканчэнні тура падводзяцца вынікі. Вынікі падводзяцца асобна ва ўзроставых катэгорыях “дашкольнікі і першакласнікі” і “вучні пачатковай школы (2-4 класы)”.
    Прызы чакаюць:
    - самых актыўных удзельнікаў (тых, хто прыслаў адпаведныя адказы на ўсе 12 загадак);
    - аўтараў 12 найцікавейшых работ (па адным малюнку на кожную загадку).

    Афіцыйны старт конкурсу – 16 жніўня.
    Першы тур: пачатак – 16 жніўня 2010, апошні дзень высылкі малюнкаў-адгадак – 12 верасня. Падвядзенне вынікаў 1 тура – да 26 верасня.
    Другі тур: пачатак - 13 верасня, апошні дзень высылкі малюнкаў – 11кастрычніка, вынікі 24 верасня.
    Трэці тур: пачатак 11 кастрычніка, апошні дзень 8 лістапада, вынікі 22 лістапада.
    Апошні тур: пачатак 8 лістапада, заканчэнне конкурсу 6 снежня. Падвядзенне вынікаў усяго конкурсу – напярэдадні калядаў.
    Малюнкі высылаць поштай на адрас 220004, Мінск, вул.Заслаўская, 11-1-131 , Алене Церашковай,Альбо ў фармаце jpeg на электронны адрас lenka1st@yahoo.com .

    Заданні 1 тура:
    1.
    Паглядзіце: гэта птушка
    Ці гарэзлівая мушка?
    Тонкі востранькі насок
    П’е нектар, бы хабаток.
    Дробных мошак паядае
    І расліны апыляе.
    Можа, быццам верталёты,
    Хвосцікам наперад лётаць.
    А з-за дробнага калібру
    Клічуць птушачку - ???

    2.
    Над высокаю травой
    Бачым шыю з галавой.
    Шыя гэткая даўгая
    Да вяршыняў дрэў сягае,
    Але цяжка нахіліцца
    З ручая вады напіцца.
    Ў тры разы вышэй за шафу
    Афрыканская - ???

    3.
    У Амерыцы Паўднёвай
    Звер знайшоўся адмысловы.
    Гэты звер – без лішніх слоў –
    Рэкардсмэн між грызуноў.
    Да марской падобны свінкі,
    Важыць з добрую дзяўчынку,
    Каля рэчкі ён жыве
    Ў сакаўной густой траве
    І хаваецца ў ваду,
    Як пачуе дзе бяду.
    Перапончатыя лапы,
    Моцныя тупыя драпы,
    Філасофскі выраз твару.
    А завецца - ???

    Поспехаў усім!
    Аўтар загадак і арганізатар конкурса - Алена Церашкова, пры падтрымцы сайта "Нашыя дзеткі", Свіслацкага партала, Рэчыцкага партала.

    Просмотров: 1220 | Добавил: lenka | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 6
    0  
    1 BESSja   (2010-08-14 7:15 PM) [Материал]
    эх...я бы намалявала!!!

    0  
    5 SERGE   (2010-08-15 7:54 PM) [Материал]
    что мешает?..

    0  
    2 VOLK   (2010-08-14 8:21 PM) [Материал]
    Ну так намалюй... biggrin

    0  
    3 dvd   (2010-08-15 12:51 PM) [Материал]
    да. намалявать можно было бы)) жаль, что здесь нет скорее всего детей, подходящего возроста)

    0  
    4 BESSja   (2010-08-15 4:40 PM) [Материал]
    VOLK biggrin biggrin biggrin biggrin

    0  
    6 BESSja   (2010-08-16 11:13 AM) [Материал]
    Вынікі падводзяцца асобна ва ўзроставых катэгорыях “дашкольнікі і першакласнікі” і “вучні пачатковай школы (2-4 класы)”.

    я наверное не в этом разряде)

    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]
    Лучшие комментаторы
  • MargoLexaDak
  • naispignini
  • WilliamRek
  • Bogemomisee
  • Кимми
  • Sel
  • dvd
  • JannieVon
  • Явар
  • SERGE
  • ЦукеRачка
  • Sheff
  • embelikems
  • FOX
  • Rusel
  • Zizichk@
  • FreerseRah
  • Snoppy
  • Чат
    Новое фото
    Погода в городе.
    Статистика
    -------------------------------
    Новое на форуме
    Поиск
    Copyright MyCorp © 2024
    Хостинг от uCoz